Кірыбаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Кірыбаці
Ribaberiki Kiribati
Republic of Kiribati
Герб Кірыбаці
Сцяг Кірыбаці Герб Кірыбаці
Дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa»
«Здароўе, мір і дабрабыт»
Гімн: «Teirake Kaini Kiribati»
Дата незалежнасці 12 ліпеня 1979 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы Кірыбаці, англійская
Сталіца Паўднёвая Тарава
Найбуйнейшыя гарады Бікенібью, Байрыкі, Бутарытары
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Анотэ Тонг
Тэйма Анорыа
Плошча
• Усяго
186-я ў свеце
811 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2010)
Шчыльнасць

103.500 чал. (197-я)
103.500 чал.
135 чал./км²  (73-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$599 млн.
$5.721
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$167 млн.
$1.592
ІРЧП (2013) 0,607 (сярэдні) (133-ы)
Валюта Долар Кірыбаці ($)
Аўстралійскі долар (A$, AUD)
Інтэрнэт-дамен .ki
Код ISO (Alpha-2) KI
Код ISO (Alpha-3) KIR
Код МАК KIR
Тэлефонны код +686
Часавыя паясы +12 - +14

Кірыбаці (кір.: Kiribati [ˈkiɾibas], англ.: Kiribati [ˈkɪribas] або [ˌkɪrəˈbɑdi]) — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Сталіца — Паўднёвая Тарава. Насельніцтва — 92 533 (2005 г.), у асноўным тунгару.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Па Канстытуцыі 1979 Кірыбаці — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4-гадовы тэрмін усеагульным галасаваннем грамадзян, старэйшых за 18 гадоў. Кандыдаты ў прэзідэнты адбіраюцца парламентам са свайго складу.

Заканадаўчы орган — Палата сходу (Манеаба ні Маунгатабу), якая складаецца з 42 членаў. З іх 40 абіраюцца тэрмінам на 4 гады па аднамандатных і шматмандатных акругах, 1 месца зарэзервавана за в. Банаба, у парламент ўваходзіць таксама па пасадзе генеральны атарнэй (генеральны пракурор).

Урад краіны прызначаецца прэзідэнтам са складу членаў парламента. Урад разам з прэзідэнтам нясе калектыўную адказнасць перад парламентам. Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць стварэння спецыяльнага органа — Дзяржаўнага савета ў складзе старшыні камісіі дзяржаўнай службы, вярхоўнага суддзі і спікера парламента.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Незалежнасць калоніі Астравы Гілберта ад Вялікабрытаніі была абвешчаная 12 ліпеня 1979 года, у гэтым жа году яна была афіцыйна пераназваная ў Рэспубліку Кірыбаці. У 1983 годзе ўступіў у сілу дагавор аб сяброўстве паміж ЗША і Кірыбаці, па якім ЗША адмаўляліся ад прэтэнзій на 14 астравоў у архіпелагах Лайн і Фенікс, прызнаўшы іх часткай Кірыбаці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мяжуе на паўночным захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Маршалавых Астравоў, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, на захадзе і паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Наўру, Саламонавых Астравоў і Тувалу, на поўдні і паўднёва-усходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Такелау, астравоў Кука і Французскай Палінезіі. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з нейтральнымі ціхаакіянскімі водамі, а таксама Знешнімі малымі астравамі (ЗША).

Працягласць узбярэжнай паласы — 1143 км. Выключная ўзбярэжная эканамічная зона — каля 3,5 млн км². Тэрытарыяльныя воды — каля 22 км ад базіснай лініі. У склад Рэспублікі Кірыбаці ўваходзяць 33 маленькіх атола, дваццаць з якіх незаселеныя. З іх 16 астравоў і атолаў у архіпелагу Гілберта, востраў Банаба (Ошэн), 8 астравоў у архіпелагу Фенікс і 8 астравоў у архіпелагу Лайн. Агульная плошча — 726,34 км².

Насельніцтва Кірыбаці — 92 533 чал. (2005, ацэнка).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная мова — кірыбаці. У афіцыйным звароце таксама выкарыстоўваецца англійская.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1973 год — 51 497 чал. (паводле перапісу)[2]

Зноскі

  1. а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
  2. Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — С. 198. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)
  • Talu A. et al. Kiribati: aspects of history. Ed.of University of South Pacific, 1998
  • Maxdonald B. Cinderellas of the Empire. Ed.of University of South Pacific, 2001