Маўрыкій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрыкій
англ.: Republic of Mauritius
фр.: République de Maurice
Герб Маўрыкія
Сцяг Маўрыкія Герб Маўрыкія
Дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici (лац.: Зорка і ключ Індыйскага акіяна
Дзяржаўны гімн Маўрыкія
Дата незалежнасці 12 сакавіка 1968 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская[1]
Сталіца Порт-Луі
Найбуйнейшыя гарады Порт-Луі
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Раджкешвур Пурыяг
Манік Ахсан Белепіу
Навінчандра Рангулам
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
169-я ў свеце
2 040 км²
0,05
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

1 240 827 чал. (153-я)
603 чал./км²
Валюта Маўрыкійская рупія
Інтэрнэт-дамен .mu
Код ISO (Alpha-2) MU
Код ISO (Alpha-3) MUS
Код МАК MRI
Тэлефонны код +230
Часавыя паясы UTC+04:00 і Indian/Mauritius[d][2]

Маўры́кій, Рэспубліка Маўрыкій (фр.: Maurice) — астраўная дзяржава, размешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскара.

У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыкій, уваходзяць востраў Радрыгес, архіпелаг Каргадас-Карахас і размешчаны на 1200 км на поўнач архіпелаг Агалега. Акрамя таго, мае тэрытарыяльную спрэчку за архіпелаг Чагас, які знаходзіцца пад кантролем Вялікабрытаніі[3].

Сталіца — горад Порт-Луі.

Афіцыйная валюта — маўрыкійская рупія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Маўрыкій быў вядомы арабскім мараплаўцам з VIII ст. пад назвай Дзіна Аробі (Сярэбраны востраў). Да 1598 г. ненаселены. Першымі з еўрапейцаў Маўрыкій наведалі партугальскія мараплаўцы ў пачатку XVI ст.

У 1598—1710 гг. пад уладай галандцаў, якія назвалі востраў у гонар прынца Морыца Аранскага. З 1715 г. французская калонія пад назвай Іль-дэ-Франс. У гэты час створаны буйныя плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі. У 1810 г. востраў захоплены англічанамі, якія вярнулі яму былую назву. З 1814 г. англійская калонія. Пасля адмены рабства ў 1835 г. пачаўся масавы прывоз рабочай сілы з Індыі (450 тысяч чалавек у 1845—1907 гг.) і Кітая.

З 1936 г. дзейнічае першая палітычная партыя — Лейбарысцкая партыя. У 1957 г. пашыраны правы мясцовага Заканадаўчага савета, з 1958 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1964 г. створаны нацыянальны ўрад, які пасля выбараў 1967 г. узначаліла Лейбарысцкая партыя. 12 сакавіка 1968 г. абвешчана незалежнасць Маўрыкія ў складзе Садружнасці.

У 1968—1982 гг. Маўрыкіям кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале са старшынёй Лейбарысцкай партыі С. Рамгуламам. На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1982 г. перамагла партыя Маўрыкійскі баявы рух (МБР), яе лідар А. Джагнат стаў прэм’ер-міністрам Маўрыкія. У красавіку 1983 г. Джагнат выйшаў з МБР і стварыў Баявы сацыялістычны рух, які кіраваў Маўрыкіям у саюзе з Маўрыкійскай сацыялістычнай партыяй да 1997 г. 12 сакавіка 1992 г. Маўрыкія абвешчаны рэспублікай (прэзідэнт з чэрвеня 1992 г. — К. Уцім). На выбарах у снежні 1996 г. перамагла Лейбарысцкая партыя, якая сфарміравала ўрад (да 1998 г. у кааліцыі з МБР) на чале з Н. Рамгкламам.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]